February 21st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Вера ў лепшае заўтра на Зямлі

Пераважная большасць людзей з пакалення маіх дзядоў і бацькоў жыла чаканнем, жыла вераю ў лепшае заўтра, якое абавязкова надыйдзе, калі не для іх дык для дзяцей і ўнукаў. У майго пакалення такой сляпой веры ў лепшае заўтра няма. Як няма і веры ў чалавечнасць. Маіх папярэднікаў моцна цікавіла чалавечнасць у чалавеку і разам з тым яны пазабівалі безліч людзей у сусветных войнах.
07kiepka

(no subject)

Сандрар і пытанне з адказам

Яшчэ ў 1924 годзе Блэз Сандрар сам у сябе спытаў: “Чаму я пішу?” І сам сабе адказаў: “Таму…” Гучыць, як сказанае сягоння, як сказанае менавіта для мяне.
07kiepka

фота

100.08 КБ

Вырашыў яшчэ раз прарэкламаваць творчасць дачкі.
Гэта яе здымак легендарнага Руслана Салея.
Такія волаты бываюць у нашай хатняй фота-студыі )))

Ёсць часопіс "kiwi.mag".
Ёсць нумар прысвечаны Ядзі Адамчык.
Глядзіце і чытайце!
07kiepka

(no subject)

z Натуршчыца і змены

Патэлефанавала натуршчыца і сказала, што ўчора так моцна напілася, ажно сёння не зможа прыйсці і пазіраваць. Звычайна ў нас напіваюцца мастакі так, што не могуць маляваць. Алё свет цячэ і змяняецца.