February 19th, 2010

2007

ART-HLOBUS

62.73 КБ

Адам Глобус "Дымнае неба. Менск, вуліца Бірузова"
2009 год. Палатно, акрыл, лак 300х250 мм.

Дзякуючы Сяргею Харэўскаму, палатно трапіла ў добрыя рукі Дзяніса Раманюка.
07kiepka

(no subject)

2010. Ліпай, беларуская мова і БНФ

Журналіст Алесь Ліпай сказаў, што беларуская мова знагодзіцца ў кепскім стане, чым мяне не здзівіў. А здівіў ён мяне наступным удакладненнем, маўляў раней, калі нехта загаворваў па-беларуску, яго адразу залічвалі ў партыю БНФ, а гэта надавала мове важкасць. Цяпер, на думку журналіста Ліпая, на тых, хто загаворвае па-беларуску, глядзяць, як на дзівакоў. На мой розум, найгоршыя часы для беларускай мовы былі ў СССР, пра што я адразу ж і сказаў Алесю. А вось чаго я не паспеў яму сказаць, а сказаць трэба: на кіраўніцтва БНФ беларусы цяпер глядзяць, як на гурток дзівакоў, нажаль.