February 18th, 2010

07kiepka

ЗАЛАТАЯ ЛІТАРА 2009

Залатая літара 2009

ГАЛАСУЙМА ЗА ЛЕПШУЮ КНІГУ



07kiepka

(no subject)

Чарцяняка, баба, пляшка гарэлкі і забойства

“Чорт ні чорт, калі ня ўмее здзеквацца з чалавека. Ідзі і здзекуйся! Калі ў цябе атрымаецца падбіць якога мужа, каб ён забіў сваю жонку, тады і ты з чарцянякі зробішся чортам!” – так сказаў стары чорт маладзенькаму, і выпхаў яго з чырвонага пекла на зялёную зямлю. Чарцяняка зрабіў кувырок на траве і такім чынам з бруднахвостага чарцянякі перакінуўся ў моднаапранутага маладзёна з бутэлькай шампанскага. Каштоўным шампанскім маладзён напаіў жанчыну. Ён схлусіў, што ў яго дзень народзінаў і няма з кім выпіць, і ён будзе страшэнна ёй удзячны, калі яна зробіць адзін малюпасенькі глыток. Жанчына зрабіла адзін, другі, трэці, дзесяты глыткі і напілася. П’яную бабу чорцяняка завёў дадому. Там баба ўсхадзілася. Пачала яна на мужа крычаць, пачала мужу пагражаць, пачала на мужа лаяцца апошнімі словамі. Муж спакойна трываў лямант раз’юшанай бабы, пакуль тая не схапіла са стала ягоную поўную, яшчэ нават не адкаркаваную пляшку гарэлкі і не бразнула яе аб кафляную падлогу. Муж пачаў жонку біць. Ён яе біў і біў, ажно пакуль душа з жонкі не выляцела. Маладзён схапіў душу забітай бабы, перакінуўся ў чарцяняку і праваліўся з зялёнай зямлі ў чырвонае пекла. Там яго сустрэў стары чорт і павіншаваў: “Ты з чарцянякі стаў чотам. Чорт толькі тады чорт, калі ён здатны чалавека закатаваць!”
07kiepka

(no subject)

z Цютчаў і люты

27 лютага 1869 рускі паэт Цютчаў напісаў:

* * *

Нам не дано предугадать,
Как слово наше отзовется, –
И нам сочувствие дается,
Как нам дается благодать...

У гэтым годзе выдатная зіма, пэўна таму я вырашыў перакласці радкі рускага паэта напісаныя далёкай зімою:

* * *

Не дадзена нам адгадаць,
Як слова наша адгукнецца, –
І спачуванне нам даецца,
Як дадзена раскашаваць…