February 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

Шэрыя пальчаткі

Хлопец запрасіў дзяўчыну на спатканне. Яны сустрэліся каля станцыі метро Купалаўская і пайшлі ў бок Дома афіцэраў. На ходніку дзяўчына заўважыла абсалютна новую Шэрую пальчатку. Дзяўчына ажно спынілася, разглядаючы знаходку. “Выдатная рэч! Падымаць з зямлі чужое, канешне, кепска. Але, каб мы знайлі не адну, а дзве такія пальчаткі, я б іх абавязкова падняла!” – сказала дзяўчына, і маладыя людзі пайшлі далей, да берага Свіслачы. На мосце праз рэчку дзяўчына ўбачыла другую Шэрую пальчатку, і моцна пашкадавала, што не падняла першую. Хлопец пабег назад, каб прынесці сваёй дзяўчыне (Калі ніхто не забраў!) першую пальчатку. Каля Дома афіцэраў Шэрай пальчаткі ўжо не было. Калі хлопец вярнуўся на мост праз Свіслач тамака таксама не было Шэрай пальчаткі. А што яшчэ значна горш - разам з пальчаткамі прапала і дзяўчына. Пакуль яна стаяла на мосце адна, з вады выпаўз шэравалосы і шэраскуры вадзянік у Шэрых пальчатках і зацягнуў дзяўчыну ў шэраводную рэчку Свіслач.
2007

(no subject)

Назсіральнік, кабінка і подзвіг

Назсіральнік – смярдзючы! Сумленны назсіральнік не можа не смярдзець, бо ён, як снайпер, ходзіць пад сябе. Назсіральнік і хацеў бы, як звычайны чалавек, схадзіць у прыбіральню, але ён не можа пакінуць пост. Назсіральнік не давярае нікому, ён не давярае нават свайму дружаку назсіральніку. Адвярніся, і гамон выбарам, вакол усе шэльмы, усе толькі і думаюць: як падтасаваць галасы на карысць сваго выбранніка! Так думае назсіральнік, і сядзіць на сваім месцы мёртва, як неабдымны камень. Ён сядзіць, а ягоны арганон працуе, даводзіцца спраўляць патрэбы наўпрост пад сябе. Абазнаныя ў выбарчых справах людзі расказвалі мне пра подзвіг аднаго беларускага назсіральніка. Ён прасядзеў усе выбары навылёт, як сеў зранку, так устаў толькі позна ўвечары. Ён устаў і пайшоў у кабінку для галасавання. Ён пайшоў праверыць кабінку. Ён зачыніўся ў кабінцы для галасавання, каб праверыць, ці добра яна закрываецца. Кабінка закрылася выдатна. А назсіральнік так смярдзеў, што захлынуўся ва ўласным смуродзе. Хіба ж гэта не подзвіг найноўшага палітычнага чалавека? Гэта ёсць праўдзівы гераічны смярдзючы подзвіг сучаснага назсіральніка!