February 16th, 2010

07kiepka

(no subject)

Светлая вайна

Афіцэр прыехаў з правінцыі ў сталіцу ды пасяліўся ў гатэлі “Кастрычніцкі”. Супрацоўнікі гатэля знарок далі вайскоўцу нумар з рагатым чортам. Даўгахвосты чорт моцна дапякаў “Кастрычніцкаму”, бо здзекваўся і над супрацоўнікамі, і над кліентамі, і нават над работнікамі з гатэльнай рэстарацыі. Правінцыйны афіцэр меў выгляд праўдзівага ваяра, нязломнага нібелунга, непераможнага асілка, таму і пасялілі яго ў нумар з рагатым гадам. Уночы, чорт вылез з-за шафы і хацеў па-даросламу пужануць кліента. Чорт скочыў на ложак, каб наваліцца на чалавека і задушыць. Але асцярожны афіцэр спаў на падлозе, за ложкам. Калі рагаты апынуўся на ложку, афіцэр ускочыў і трупнуў чорта пісталетам у патыліцу. Як толькі даўгахвосты чорт крыху ачомаўся, афіцэр загадаў яму устаць, выструніцца і распачаць падрыхтоўку да светлай вайны. Афіцэр сказаў, што вайна набліжаецца, што светлая і святая вайна вось-вось пачнецца, а таму чорт, як і кожны грамадзянін, павінен навучыцца змяншацца да памераў мухі. Чорт запэўніў вайскоўца, што ён умее змяншацца да памераў жэмярыны. Рагаты нават паказаў цуд, ён нават зменшыўся да памераў мушкі-зелянушкі. Тады афіцэр узяў чорта за танюткую нітку хваста і спаліў у полымі сваёй запальнічкі “Зіпа”.
07kiepka

(no subject)

2010. Алесь і вяртанне

Алесь навучыўся вяртацца ў мінулае, і адтуль глядзець на свет так, нібыта сам ён у далёкай будучыні.
07kiepka

Дакумент: Менск, скрыжаванне Чырвонай і Кісялёва, 16-02-2010, 08-30.

99.59 КБ

Пад маімі вокнамі ўвесь час б'юцца машыны.
Небяспечнае гэта скрыжаванне вуліцы Чырвонай і вуліцы Кісялёва.
Чырвоная -- трывога, неспакой, небяспека...
Кісялёва -- слізгата, коўзкасць, няпэўнасць...
Пятнаццаць гадоў я жыву на гэтым і па-над гэтым скрыжаваннем.
Пятнаццаць гадоў разглядаю вынікі аварыяў...
07kiepka

(no subject)

2010. Мама і сівізна

"Мне семдзесят шэсць, і мае сяброўкі пытаюцца... Ніна, чаму ты не пасівела, як мы? Адказваю... Не хачу!"