February 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

Прапаведнік у заснежаным скверы

Штораніцы бягу ў парк. У гэтым годзе зіма прыйшла праўдзівая, са снегам і моцнымі маразамі, так што я, бегаючы ў ранішнім скверы, нават паабмарожваў скуру на руках ды нагах. Нічога страшнага, але такое адчуванне, што на скуру нібыта кіпенем папырскалі. Утварыліся апёкі маленькія і вялікія. Давялося іх крэмам – сульфадыазінам срэбра – змазваць, загойваць. А ў самыя моцныя маразы бачыў я ў сваім парку прапаведніка. Ён быў у чырвоных трусах і жоўтых чаравіках. Ад ягоных ружовых локцяў і каленяў ішла пара. Ёсць-ёсць такія мньякі, такія прапаведнікі культуры цела, такія арыгіналы, на якіх глядзець страшна. Маньяк, нават калі ён апрануты, страшнавата выглядае. А маньяк спорту, маньяк у марозным парку – жудасць. Трусы чырвоныя таксама недарэчна на снезе глядзяцца. Лепей бы ён ужо голы бегаў. З голым чалавекам адразу ўсё ясна і зразумела, голага чалавека шкада. А чалавека ў чаравіках і трусаляк, нават у люты мароз не шкада, бо дурань, бо прыклад дурасці, бо заўтра такому ніякі сульфадыазін срэбра не дапаможа.
07kiepka

ART-HLOBUS

104.24 КБ

Адам Глобус "Русь. Залатое неба над Стараладажскай цытадэллю" 2010 год.
Палатно, акрыл, лак 400х600 мм.

Палатно знаходзіцца ў зборы Зміцера Мізгуліна.