February 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Алесь і люстэрка ў шырокай раме

Ён ведаў, што ў лазенцы над чарупінаю вісіць люстэрка ў шырокай раме. Алесь зайшоў у лазенку, зачыніўся і абмаццаў люстэрка. Ягонае ўяўленне намалявала яго – Алеся, які абмацвае люстэрка. Сляпы Алесь асцярожна абмацваў люстэрка з таемным спадзевам намацаць у ім свой адбітак.
07kiepka

Залатая літара 2009

Залатая літара 2009

1. Якуб Колас “Збор твораў”, шосты-сёмы-восьмы-дзевяты тамы

І ўсё ж, каб ацаніць працу, варта дачакацца яе завяршэння. Таму наступная згадка пра збор твораў Коласа на "Залатой літары" з'явіцца пасля выхаду ў свет апошняга тому;

2. Міхась Скобла “Акно для матылькоў”

Гэтым разам творчасць Міхася амаль не зацікавіла наведнікаў майго блогу. Шкада;

3. Алесь Разанаў "Пчала пачала паломнічаць"

Нечаканым маўчаннем была сустрэта і кніжка вершаказаў. Як пра дурнаватыя суды з анкетамі ды паразважаць могуць, а пра вершы складана... Разумею, і ўсё ж прыкра;

4. Артур Клінаў “Дванаццаць” Альбом па мастацтву моцна мяняе фармат ранейшай "Залатой літары", так радыкальна змяніць фармат я яшчэ не гатовы;

5. В.І. Уласевіч і Н.М. Даўгулевіч "Слоўнік новых слоў беларускай мовы"

Кніга, якая мяне моцна парадавала, але зноў жа - усе маўчаць;

6. Малгажата Ноцунь і Анджэй Бжэзецкі "Зрабаваны народ"

Думаю, што польскіх журналістаў і эсэістаў ёсць каму падтрымаць і без мяне7 Толькі абмінуць кнігу я не змог, бо яна -- падзея ў нашым ціхім жыцці;

7. А.І. Бельскі і М.А. Тычына "Беларуская літаратура 11"

Люблю падручнікі, і прыйдзе час, калі сваю "Залатую літару" аддам за падручнік, але не гэтым разам, бо ў ім мне моцна нехапае Анатоля Сыса.

Цяпер застаўся кароткі спіс, і ў найбліжэйшы час распачнецца галасаванне:

1.Андрэй Федарэнка
"Нічые";

2. Сяргей Календа
“Помнік атручаным людзям”;

3. Таццяна Бембель, Аляксандр Калбаска і Аляксандр Радаеў
"Вильна/Wilno/Вильнюс/Vilnius і беларускія мастакі ў ХХ стагоддзі";

4. Уласік Смаркач і Сірошка Пістончык
"Йопыты".

5. Артурас Шыланскас
"Зборнік хайку" на літоўскай, ангельскай і на мове арыгіналаў;
07kiepka

ART

101.60 КБ

Ядзя ў сукенцы, якую стварыў Alexander McQueen.
Фота Алены Адамчык.

Поўгады, далібог не менш, дачка выбірала сабе сукенку на вяселле.
Выбрала. Я купіў тую сукенку,
бо не мог не купіць сукенку для любімай дачкі.
Сукенка гэта – твор мастацтва.
Мне – жывапісцу і графіку, манументалісту і рэстаўратару абразоў –
даволі цяжка сказаць пра сукенку, што яна выбітны твор мастацтва,
але ў дадзеным выпадку, я пераступаю праз свае амбіцыі і кажу,
сукенка гэтая – цудоўная рэч, зробленая вялікім творцам.
І якой жахлівай навіною стала для мяне паведамленне
пра самагубства лонданскага дызайнера МакКуіна,
бо менавіта ягоную сукенку
я купіў сёлета для дачкі Ядзі напярэдадні яе вяселля.