February 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

Рэстаран, бар, гарэлка, кухар і партманет

Пасля працы кухар заходзіў у бар і замаўляў выпіўку. Кухар працаваў у вялікім рэстаране, а выпіваць хадзіў у маленечкі начны бар. Ён замаўляў сто гарэлкі ды шклянку пустой вады. Выпіваў стоячы і сыходзіў. Так цягнулася гадоў дзесяць, калі не болей. Аднойчы, рэстарацыйны кухар пакінуў на барнай стойцы партманет з грашыма. Барман вырашыў не губляць заўсёднага кліента і раніцай прынёс кашалёк у рэстарацыю, балазе недалёка. Там ён пачуў, што прайшло якраз сорак дзён, як кухар памёр. Партманет разам з грашыма застаўся ў начнога бармана, бо заслужыў.