February 9th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Лера і Цютчаў

Загаварыў з Лераю пра паэзію. З натуршчыцаю вельмі добра паразмаўляць пра лірыку. Такія размовы настройваюць на творчы лад. Я сказаў, што перакладаю рускага паэта Мізгуліна, а ў Міці Мізгуліна любімы паэт – Фёдар Цютчаў. “Няўжо сягоння ў некага можа быць любімым паэтам Цютчаў? Неверагодна!” – “Чаму ты так дзівішся?” – “Ну праходзілі мы ў ліцэі Цютчава. Зрэшты, каго мы толькі не праходзілі ў школе і ліцэі… Мы ўсіх іх прайшлі! Мы прайшлі Цютчава! Прайшлі…” Для Леры ўсё дзевятнаццатае стагоддзе, як для мяне і Міці Мізгуліна васемнаццатае, якое і мы прайшлі… Няўжо прайшлі? Чаго дзівіцца…
07kiepka

ART-HLOBUS

46.47 КБ

Нарэшце выйшаў каталаг "Беларускі павільён Венецыянскай Біенале".
Ёсць там разгортка прысвечаная і мне.
Асабліва мяне парадавала, што генеральны спонсар каталога
Амбасада ЗША ў Беларусі ))) Мастакі , якія заплацілі за арэнду і каталог самі,
самаспонсары не генеральныя )
І ўсё ж, выдатна, што каталог выйшаў і выстава тая адбылася,
бо выставу тую лічу асноўнай падзеяй у мастацкім жыцці Беларусі ў 2009 годзе.
07kiepka

(no subject)

Яшчэ адзін пераклад з вершаў Міці Мізгуліна:

Вяроўка

Мне кажуць, што я залішне рацыянальны.
Магчыма. Аднак не больш,
Чым Ганс Храсціян Андарсан,
Які, выязджаючы кудасці,
Сярод іншых
Безумоўна неабходных яму рэчаў
Абавязкова складаў у сакваяж
Доўгую вяроўку,
Каб у выпадку пажару ў гатэлі
Паспяхова выбрацца праз вакно.

Collapse )