February 5th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Хісткая чарната

Каб я жыў у прыморскім горадзе, дык, далібог, штодня хадзіў бы ў начны марпорт, дзе ў хісткай чарнаце зіхацяць агеньчыкі. Мора і неба расплавіліся і сплавіліся ў адно рэчыва, у суцэльнае рухомае чарноцце, і няма ў ім ні канца ні краю, ні абрысаў ні канструкцый, толькі жаўтавата-жывыя агеньчыкі пахістваюцца ў бясконцасці. Але ў нашай сталіцы, дзе я жыву, няма марпорта, і таму хаджу на чыгуначны вакзал, каб паглядзець як уцякаюць у чорную ноч вогненна-рубінавыя агеньчыкі цягнікоў.
07kiepka

(no subject)

2010. Ала Паўлоўская – маральнае ўёбішча

Гераіня тэлетрылера кажа: “Я – уёбішча! Я – маральнае ўёбішча! Я – краду грошы, абвінавачваю ў гэтым крадзяжы сваю найлепшую сяброўку, яе забіваюць у мяне на вачах, я вяртаюся дамоў, адкаркоўваю шампанскае і працягваю жыць, як жыла! Я – уёбішча…” Гераіня, канешне, выдуманая і ніякім маральным уёбішчам яна не з’яўляецца, бо сама сябе асуджае і сама сябе спрабуе выпраўляць. А вось мая знаёмая Ала Паўлоўская – натуральнае маральнае ўёбішча. У дзяцінстве яе ўзялі з інтэрната ў бяздзетную сям’ю. Алу глядзелі і ласцілі, яе вадзілі ў цырк і каталі на поні, яе выпесцілі і выгадавалі. Ала вырасла ў фурыю з нарошчанымі мёртвымі пазногцямі ды гняздом перапаленых рознаколернымі фарбамі кепскіх валасоў на дурной галаве з маленечкімі вочкамі. Фурыя сядзіць і думае: каб мая баба здохла, як было б добра. Такая ў Алы ўдзячнасць за дагляд, за ласку, за любоў – “Каб мая баба здохла!”. Ала – маральнае ўёбішча. Пра свае цяжкія думы Ала Паўлоўская піша ў інтэрнэтдзённіку, каб іншыя маральныя ўёбкі ёй паспачувалі, бо баба жыве і не здыхае ніяк. Можна сказаць, што я выдумаў Алу Паўлоўскую. Але, хіба можна прыдумайць такое маральнае ўёбішча? Адзінае, што варта з уёбішчам зрабіць – змяніць ёй імя і прозвішча, каб не даябалася.