February 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

2010-2009. Саш і мудрасць

Жыццё зрабілася цяжкім, як… Як… Як мудрасць. Я вырашыў пазбягаць, калі атрымаецца, усялякіх праяваў мудрасці, бо яна набліжае заканчэнне жыцця. Неаднойчы я бачыў на свае вочы, як людзі рабіліся мудрымі, як цяжар мудрасці напаўняў іх, яны спакайнелі, яны рабіліся праясненымі і запаволенымі, і ў хуткім часе яны спыняліся зусім і назаўжды. Так, праз несваечасовую мудрасць, прапаў і мой таварыш настаўнік Карпейчык. Былі іншыя прычыны для ягонай заўчаснай смерці ў сорак дзевяць, але адна з прычын – мудрасць.
07kiepka

(no subject)

2009. Саш і вясна

Пачатак лютага, а тут знянацку пацяплела, і ў горадзе запахла вясною. Дарогі паплылі. На карнізах з’явіліся смактулькі. Мне згадаўся Саш. Ён любіў паразважаць пра ачышчальную смертаноснасць вясны. Мне думалася, што яму наканавана памерці вясною. А ён сышоў увосень. Ягоны сыход быў раптоўны, нават у нечым несправядлівы. Каму тут паскардзішся? На каго? А можа і ў той лістападаўскі дзень пахла вясною? Пэўна…