February 2nd, 2010

07kiepka

(no subject)

2007. Паўлюк і пратаколы допытаў

Каля кнігарні “Цэнтральная” сустракаю аматара гісторыі Паўлюка. Ён жыватом загароджвае мне дарогу: “Чытаю архіўныя дакументы. Які Дастаеўскі? Які Салжаніцын? У рэальнасці ўсё было страшнейшае. Чытаю… Следчы Д. пад час допыта мачыўся на галаву затрыманага С. Следчы сцаў на галаву затрыманага! Яны сцалі на затрыманых, сцалі на тых, каго яшчэ ўчора лічылі за сваіх таварышаў і паплечнікаў, сцалі і запісвалі пра тое, што сцуць! Ты не хочаш пачытаць пратаколы допытаў?” – “Не!” – “Можна напісаць раман, можна напісаць праўдзівы раман пра 1937 год. Чаму ты адмаўляешся?” – “А чаму ты лічыш, што гэтым пратаколам можна верыць? Чаму мы павінны верыць людзям, якія пісалі, што сцуць на галаву сваім паплечнікам? Яны ж ілгалі ўсім, ілгалі ўсяму свету, нават сабе яны ілгалі. У іх пісаніне няма праўды. У іхніх пратаколах няма таго, што я лічу праўдаю. Яны баяліся пісаць праўду, яны сцалі напісаць праўду…” Мы доўга прастаялі і прагаварылі каля кнігарні “Цэнтральная”, але так і не паразумеліся.
07kiepka

Залатая літара 2009

19.74 КБ

Алесь Разанаў паціху перавыдае свае творы.
У 2009 годзе пабачыла свет кніга вершаказаў "Пчала пачала паломнічаць".
Паэтыка вершаказаў грунтуецца на ілжывай этымалогіі,
што надае кнізе сваеасаблівы народны каларыт.

"З усіх дрэў дуб самы дужы, самы векавечны, самы даўні і самы будучы..."
Чытаем і атрымлівам асалоду!