February 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Жонка і ноч

Прачнуўся пасярод ночы, сеў на ложку і сяджу. Голы сяджу на ложку і думаю: ці запальваць святло, каб пачытаць, ці не запальваць. Жонка спіць. Калі ўключу лямпу, дык пабуджу жонку. Ці люблю я сваю жонку? Сяджу голы на ложку, сяджу ў цемры і пытаюся сам у сябе пра любоў да жонкі. Я яе люблю. Так я адказваю сам сабе і запальваю святло.
07kiepka

Залатая літара 2009

68.96 КБ

Ёсць кнігі, дарагія як успамін.
"Йопыты" Смаркача і Пістончыка, нагадваюць пра залаты час "Літары.нэт".
Даўно няма "Літары", бо яе паспяхова ўтапталі ў нябыт Аліса і К.
"Літары" няма, а "Йопыты" былі, ёсць і ёсць.
Канешне, гэта не казачны эпас. Вядома, гэта не эпапея.
Але кніга варта быць набытай, прачытанай і згаданай, прынагодна.
07kiepka

кнігі

Сучасная беларуская літаратура вачамі Арнольда Макміліна
1.02.2010 // Апублікаваў: siargei

У выдавецтве Maney Publishing у Лідс выйшла кніга Арнольда Макміліна Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day (Пісаць у халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 1970-х да сёньняшняга дня). Аўтар – найбольш значны англамоўны літаратуразнаўца, які дасьледуе беларускую літаратуру.
Кніга налічвае больш за 1100 старонак і ахоплівае паэзію (якая, паводле аўтара, працягвае дамінаваць беларускую літаратуру як і стагодзьдзе перад тым), прозу і драматургію. 170-ці аўтарам прысьвечаныя асобныя артыкулы, а Рыгору Барадуліну, Адаму Глобусу, Анатолю Сысу, Уладзіміру Пякляеву, Уладзімеру Арлову і Алесю Разанаву – даўжэйшыя разьдзелы. Таварыствы Тутйшыя і Бум-бам-літ вылучаныя ў асобныя разьдзелы, гэтак жа як і аўтары з Полацку, Гародні й Гомеля (разьдзел “Літаратура па-за мэтраполіяй”).
Кнігу можна замовіць праз Амазон, ейны поўны кошт – £75. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 26 лютага а 17.30 у Masaryk Room, floor 4, SSEES, 16 Taviton St, L
belarusians.co.uk

https://www.uff-by.org/2010/02/01/4385/be/
07kiepka

(no subject)

Кілер, Круцік і ліфт

Бізнесоўцу Круціку прымроілася, што ён выходзіць з ліфтавай кабіны, і ў яго страляе кілер. Бізнесовец апаласнуў твар халоднай вадой, выпіў паўшклянкі гарэлкі, кінуў працу і паехаў дамоў. Па дарозе з працы дамоў Круціку зноўку прымроіўся кілер, які з аўтамата пускае ў яго даўжэзную чаргу. Круцік вырашыў не ехаць дамоў, ён паехаў за горад, каб пахадзіць па заснежаным лесе, каб пасядзець на дачы каля каміна, каб пап’янстваваць пару-тройку дзён і супакоіцца… Кілер застрэліў бізнесоўца каля распаленага каміна, ён пусціў у п’янога Круціка доўгую аўтаматную чаргу. Апошняе слова бізнесоўца было “ліфт”.