January 31st, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010-1991. Васіль Гніевіч і продаж Радзімы

Мы сядзелі за сталом і пілі чачу. Мы глядзелі на Чорнае мора, на абхазкія горы і ваенную грузінскую дарогу. Мы пілі моцную чачу і разважалі пра блізкую вайну. “Хутка пачнецца вайна! Ваяваць будуць усе супраць усіх!” – сказаў тады Гніевіч. “Ваяваць будзе кожны за сваё!” – сказаў тады я захмялеламу Гніевічу. “Валодзя, пісьменнік не павінен супрацоўнічаць са спецслужбамі. Яны прапануюць, а ты не пагаджайся…” – “Васіль, а чаму пісьменнік не павінен супрацоўнічаць са спецслужбамі?” – “Пісьменнік у спецслужбах заблытаецца. Ворагаў папрадае, за ворагамі папрадае сяброў, за сябрамі прадасць Радзіму… Здрадзіць усім, каму зможа. Пісаць кіне! Дакладна, такі пісьменнік кіне пісаць. Ён сам убачыць, што піша горш і горш, піша хлусню і паскудства, убачыць і кіне пісаць зусім…” Тады мы моцна панапіваліся чачы. Вайна пачалася. Гніевіча я не бачыў амаль дваццаць гадоў. Убачыліся мы выпадкова, гаварыць нам не было пра што, але я спытаў Гніевіча: “Васіль, чаму ты пісаць кінуў?” – “Перастала пісацца! Пісалася-пісалася, а потым скончыліся словы, я і кінуў пісаць!”
07kiepka

фота

89.83 КБ

Мая дачка не толькі прыгожая, яна і разумная,
што асабліва мяне цешыць . Гэта ўсё яшчэ і відаць на фота )))