January 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Разумныя галовы

Кажуць, калі ты гладзіш дзіця па галаве, яно вырасце разумным. Сваіх дзяцей я гладзіў па галаве, калі хваліў. Сваіх жанчын я таксама гладзіў па галаве і хваліў…
07kiepka

(no subject)

Хайку з падарожнага нататніка:

*

Сто разоў прачынаў-
ся і зноў засынаў перад
цяжкай дарогай…

*

Туман, снег, мароз,
вецер, дарога… Яшчэ
трэба вяртацца…

*

Снежны пыл замя-
тае дарогу і фур-
гон пад адхонам…

З сямі раніцы да дзевяці вечара няспынна быў у дарозе. З’ездзіў з Менска ў Вільню і вярнуўся. На інфармацыйным прыдарожным шчыце прачытаў, што за сёння ў дарожна-транспартных здарэннях у Беларусі загінула семнаццаць чалавек… Мо я, чытаючы, памыліўся?