January 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

Блажэнны Аўгустын і ваза

У сне да мяне прыйшоў Блажэнны Аўгустын і спытаў: “Чаму ты не чытаеш маю “Споведзь”?” – “Аўгустын, я чытаў “Споведзь”, чытаў з захапленнем, пакуль ты пісаў пра сваё дзяцінства і пра тое, што ведаў і бачыў. Калі пачаліся развагі пра тое, чаго ты не бачыў, выбачай, я страціў цікаўнасць да “Споведзі”...” – “Ці зробіш ты яшчэ адну спробу прачытаць “Споведзь”?” – спытаў Аўгустын перад тым як знікнуць. Я паспеў паабяцаць, што абавязкова вярнуся да ягонай “Споведзі”. Сапраўды, я вярнуся да перачытвання “Споведзі” Блажэннага Аўгустына, толькі спачатку я намалюю невялічкую шкляную зялёную вазу з цукеркаю...
07kiepka

Залатая літара 2009

90.16 КБ

Артур Клінаў распачаў выданне альбомаў у серыі "Калекцыя пАРТызана".
Першы альбом "Дванаццаць" прэзентуе творчасць мастака Клінава.
Тэкст у альбоме "KLINAU Праект у пошуках аўтара" напісаў Максім Жбанкоў.
Усё як заўжды, усё на сваіх звыклых месцах, усё...
07kiepka

фота

78.68 КБ

Да мяне ў госці заходзілі Алёна Лагвіновіч і Таццяна Матусевіч.
Дзяўчаты цэлую гадзіну бралі ў мяне інтэрв'ю.
Потым папрасілі, каб я разам з імі сфатаграфаваўся,
бо інакш у школе ніхто не паверыць, што яны сапраўды ў мяне былі.
Фотаапарат у Алёны не спрацаваў, і фота зрабіў мой брат Міраслаў.