January 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

Калодзежная жонка і Залаты грабянец

Вырашыў мужчына ажаніцца. Лёгка было сказаць ды цяжка зрабіць, бо надумаў мужчына знайсці сабе найпрыгажэйшую ва ўсім свеце жонку. Куды ён толькі не лётаў? У якіх краях тне шукаў? Дзе ён толькі на жанчын не глядзеў, не паглядаў і не заглядаўся? Пэўна тры разы абляцеў, абшукаў і агледзіў той апантаны мужчына ўсю зямлю, ажно пакуль не знайшоў аднавокага ведзьмака, які параіў пайсці жаніху ў Белавежскую пушчу, знайсці тамака закінуты калодзеж, схавацца побач з калодзежам у кустах шыпшыны і ноч перачакаць. На досвітку вада ў калодзежы падымецца і паўстане з той крынічнай вады найцудоўнейшая ў свеце жанчына. Аднаго не ведаў аднавокі дарадца, як тую цудоўную прыгажуню затрымаць, бо як толькі яна некага бачыла, дык вокамгненна рассыпалася на безліч найдрабнюткіх слязінак-расінак і расплывалася ў паветры. Мужчына вырашыў папросту лавіць калодзежную прыгажуню на Залаты грабянец, які выпадкова прыдбаў у русалкі з возера Нарач. Пайшоў ён у пушчу, знайшоў калодзеж, схаваўся ў кустах шыпшыны, а Залаты грабянец паклаў на сіняю шаўковую хустку, якую разаслаў каля самага калодзежа. Як казаў вядзьмак, так і адбылося: вада ў калодзежы ўзнялася, і выплыла з той вады доўгавалосая і яснавокая прыгажуня. Убачыла яна Залаты грабянец, падыйшла да сіняй хусткі. Тут мужчына і схапіў яе за руку. Толькі ён дакрануўся да найпрыгажэйшай на ўсім белым свеце жанчыны, як тая пачала рассыпацца на слязінкі-расінкі, а разам з ёю пачаў рассыпацца на расінкі-слязінкі ды раставаць у паветры і малады мужчына. Яны прапалі, зніклі, як іх і не было. Залаты грабянец і сіняя шаўковая хустка дасталіся аднавокаму ведзьмаку, што амаль цалкам справядліва.
07kiepka

(no subject)

Крытыкі і паэты

Праблема беларускіх літаратурных крытыкаў у тым, што яны ўсе бяздарныя, калі іх параўнаць з беларускімі паэтамі.