January 20th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Задавальненне якога няма

Нельга атрымлівать задавальненне ад таго, чаго не маеш. Ты не выпіў гарэлкі і атрымаў задавальненне ад таго, што не выпіў? І не спадзявайся! Не выпіў і не захмялеў. Ну што можа быць больш простым і больш зразумелым? Не! Ты спадзяешся атрымаць задавальненне ад таго што не п’еш і не курыш. Ты не атрымліваеш ад гэтага ніякай хмельнасці. Наадварот, ты пакутуеш ад таго, што чацьвёрты тыдзень не курыш, ты мучышся, табе мутарна, табе цяжка, і свет навокал расплывісты, няпэўны, узкаламучаны. Ты перастаў нават спадзявацца, што атрымаеш радасць ад таго, што кінуў курыць. Ты проста верыш, бо ведаеш, што заўтра табе будзе крыху меней хаццецца закурыць.
07kiepka

(no subject)

Сыходы і Эдгар Алан По

Мы сядзелі ў кавярні. Мы пілі каву і разважалі пра Эдгара Алана По. Настаўнік сказаў, што яму пара сыходзіць, і сышоў. Потым сышоў артыст, бо з самай раніцы ў яго пачыналася рэпітыцыя. За артыстам, амаль адразу, сышоў рэстаратар. Ён не хацеў сыходзіць, ён быў згодны прагаварыць пра Эдгара Алана По ўвесь вечар і ўсю ноч, але нехта яму патэлефанаваў, нехта некуды яго паклікаў, і рэстаратар збег. Неўзабаве кавярню пакінуў скульптар, яму ніхто не тэлефанаваў, ён перабраў гарэлкі, ён пацяжэў, ён зрабіўся змрочны і зваліў. А мы, тыя што засталіся, разважалі пра лірыку Эдгара Алана По. Мы сядзім у кавярні. Мы п’ем і разважаем…
07kiepka

(no subject)

2010. Будзімір і халады

Маразы ды халады, скразнякі ды вірусы. Беларусь мая старонка куток скавышоў! І хацеў бы ўратавацца, ды не ўратуешся, абавязкова які грып ці прастуду падхопіш. Чыхнеш раз, чыхнеш два, а тут глядзіш і з носу палілося. Вочы пачырванелі, тэмпература паднялася, рукі калоцяцца, але на працу трэба ісці. Ніхто не зробіць за цябе тваю працу. Будзімір ведае пра сваю адметнасць і незаменнасць. Ведае Будзімір, што ніхто так ліха не абкрадае чужыя блогі, як ён. Ён абкрадае чужыя блогі штодня! Грып грыпам, прастуда прастудаю, а ты ідзі і крадзі! Чхае, вочы трэ, соплі падцірае, але крадзе і крадзе! І хай бы краў! Ні ён першы, ні ён і апошні. Але нашто, скажы ты мне дарагі спадар-таварыш-грамадзянін, рукі перапэцканыя саплямі аб калашыны выціраць? Ёсць жа хустачкі. Не! Будзімір соплі з пад носу зграбе ў далонь, і далонь аб штаны вытра. Гідка, млосна, ванітоўна. Беларусь, мая старонка, куток халадоў…