January 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

Кепскае месца

Штораніцы ў парку я прабягаю праз Кепскае месца. Аднаго разу ў тым месцы я падвярнуў нагу. Тры дні ня мог бегаць зусім, а наступныя тры тыдні аббягаў Кепскае месца стараною. Учора, на гэтым самым Кепскім месцы нешта страсянулася на маёй спіне. Прыбег я дамоў, і спіна пачала балець, не так каб і моцна, але ўсё адно непрыямна, бо занудівы боль пасяліўся, відаць на цэлы тыдзень, у цягліцах абапал хрыбетніка. Сягоння, не гледзячы на боль, я пабег у парк, але да Кепскага месца нават не набліжаўся, беражонага Бог беражэ.
07kiepka

(no subject)

Пераклад з вершаў Мізгуліна:

Поспех

Мой поспех
Не жыве ў элітным доме,
Ня ездзіць на машыне апошняй мадэлі,
Ня носіць дарагія строі,
Не сядзіць у ганаровых прэзідыўмах,
Ня паліць шыкоўныя цыгары,
Ня п’е зксклюзіўныя каньякі…
Мой поспех
Ходзіць у гарадскую лазню штосыботу,
П’е гарэлку з былымі аднакласнікамі,
Чытае вершы жанчынам…
Мой поспех
Не цікавіцца дысконтным працэнтам і курсам валюты,
Ён ходзіць у царкву штонядзелю,
Толькі ўсё радчэй і радчэй ён бачыцца са мною –
У яго ёсць справы больш важныя.