January 18th, 2010

07kiepka

(no subject)

Дабранач і сем злыдняў

У прыгажуні Дабраначы сем мужоў, сем злыдняў – Панядзелак, Аўторак, Сярэднік, Чацьвер, Пятнік, Сыботнік і Нядзельнік. Дабранач добрая, а мужы ў яе злосныя і жорсткія. Добра, што Дабранач бачыць кожнага з іх толькі раз на тыдзень. Добра, што кожны з мужоў думае і верыць, нібыта ён у Дабраначы адзіны і непаўторны. Добра, што мужы Дабраначы ніколі не бачылі і ніколі не ўбачаць адзін аднога, а то б… Лепей пра такое не думаць і такога не ўяўляць. Жыве сабе Дабранач і жыве са сваімі злыднямі. І няхай іх сумеснае жыццё будзе вечнае.