January 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

Пераклад з вершаў Мізгуліна:

Успамін пра каханне

Што мне запомнілася ў Празе –
Дык гэта званы.
Раніцай, калі яшчэ не развіднела,
Чуўся іх перазвон,
Гулка звінелі яны,
Пераліваліся іх гукі,
Срэбныя і крыштальныя,
Нібыта ранішняе неба,
Цмяна-зялёныя,
Нібы лістота на бульварах,
Памаранчыкава-чырвоныя,
Як дахоўка пасля дажджу.
Пражскія званы –
Музыка лета мінулага,
Рэха дзіўнага кахання
І апошняй сустрэчы з табою
Ля трамвайнага прыпынку,
Дзе рэйкі
Цмяна мігцяць
У неонавай імгле…

Collapse )