January 14th, 2010

07kiepka

падарожныя занатоўкі

8 студзеня, пятніца, Менск, Санкт-Пецербург, Старая Ладага, Немятава

2010. Саш і паветра

Перад далёкай дарогаю я люблю зрабіць прыборку ў майстэрні. Калі што якое і здарыцца, дык хай усе мае рэчы будуць упарадкаваныя. Пасля прыборкі я іду ў кавярню выпіць кавы. У кавярні было халодна. Я замовіў кубак эспрэса і сядзеў адзін, і глядзеў на пустое крэсла, што стаяла насупраць. Зазвычай, на гэтым крэсле сядзеў мой таварыш Саш. Яго няма, а на ягонае заўсёднае крэсла я не саджуся. Паветра над гарачай каваю пачало дрыжэць. У гэтым уздрыгванні мне ўбачыўся Саш. Ён пажадаў мне шчаслівай дарогі ў Старую Ладагу. Пасля кавы захацелася закурыць, але курыць я кінуў. З Сашам я б пакурыў, але яго больш няма, а з усімі астатнімі мне не так і цікава курыць.

Collapse )