January 13th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Надзвычайныя рыфмы

Ёсць рыфмы і рыфмы. У рускай паэзіі ёсць рыфмы надзвычайныя. Напрыклад: Пушкін і Гогаль. Недасведчаны можа і не пачуць такой рыфмы, але яна, безумоўна, ёсць. Як ёсць і такія рыфмы: Цютчаў і Фет, Талстой і Дастаеўскі, Маякоўскі і Ясенін, Чэхаў і Бунін... У беларусаў гэтаксама ёсць надзвычайныя рыфмы: Купала і Колас, Багушэвіч і Багдановіч. Ёсць яшчэ Быкаў і Караткевіч, але да гэтай рыфмы маё вуха яшчэ не прызвычаілася. Для падобных рыфмаў патрабуецца час. Менавіта час і стварае такія ўнікальныя рыфмы, як Гётэ і Шылер, як Платон і Арыстоцель.