January 6th, 2010

07kiepka

дакумент 1982 год

57.18 КБ

Графік Мікола Селяшчук з жонкай Томай.

Тома працавала сакратаркай у тэатральна-мастацкім інстытуце.
Тома любіла сухое чырвонае віно.
"Вова, у цябе штопар ёсць?" -- пытала ў мяне сакратарка Тома.
"Тома, я табе бутэльку сухога і алоўкам адкаркую!"

Фота aliena_adamchyk
07kiepka

(no subject)

z 2010. Мама і печаныя яблыкі

Мама адсвяткавала свой семдзесят шосты год жыцця. Пілося шампанскае. Я еў смажаную курыцу. Мама ўгаворвала мяне з’есці печаны яблык. Адмовіўся. У дзяцінстве я любіў печаныя ў духоўцы яблыкі, а цяпер не люблю. Мама забываецца на маю цяперашнюю не любоў да печаных яблыкаў і прапаноўвала іх тры разы за вечар.
07kiepka

РЭКЛАМА РЭКЛАМЫ

annahonda - Ганна Кісьліцына пра найлепшую прозу-2009 на сайце Радыё Свабода

Мы жывем у часы суцэльнай дыфузіі жанраў — куплены ў кнігарні раман лёгка можа аказацца інтэрнэт-раманам, зборнік апавяданьняў — перанесеным на паперу блогам, п’еса — смс-перапіскай... Таму жартаўлівае вызначэньне: «Паэзія — гэта тое, што напісана ў слупок, а проза — тое, што ў радок», не такое ўжо і кепскае — ў сьвятле сучаснай літаратуры...

Адам Глобус, «Play.by». Менск, «Логвінаў», 2009

У адрозненьне ад Календы, Глобус аўтар вядомы, і ня толькі, як пісьменьнік, але і як блогер і калумніст. У кнігу з гульнёвай назвай якраз і ўвайшлі яго тэксты, сабраныя з розных інтэрнэт-рэсурсаў: эсэ з сайту «Беларускія навіны», назіраньні за расейскай культурай «Расейская кунскамера», занатоўкі пра сучасьнікаў з інтэрнэт-дзёньніка... Я ж адзначу апавяданьне «Каштан» — сьветлае, лірычнае, натхнёнае. Нязвыклае для аўтара, які любіць пакпіць над людзьмі і абставінамі.