January 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

*

Калі ты лічыш грошы, і раптам высвятляецца, што іх значна меней, чым хацелася б, можна сесці каля люстэрка і палічыць наноў, гарантую – капітал павялічыцца ўдвая.
07kiepka

(no subject)

2001. Бацька і знак

Бацька заўважаў на людзях знакі смерці. Пацямнелыя пазногці, блякласць скуры на твары, патухласць вачэй, запаволенасць рухаў ён бычыў адразу. Яшчэ ніхто нічога не пабачыў, яшчэ сам чалавек не адчуў уласныя змены ў кепскі бок, а бацька ўжо казаў пра знак. Гэта даволі складана патлумачыць, бо недасведчаны можа паблытаць знак смерці з праяваю хваробы, якая ўсё ж лекуецца. Бацька мой дакладна прадбачыў і безпамылкова прадказваў чужую смерць. І маючы такую здатнасць, ён да апошніх імгненняў жыцця адмаўляўся бачыць знак смерці на сабе.