January 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010-1990. Сыс і ноч

У рэдакцыі часопіса “Крыніца”, каля майго працоўнага стала паўсядзіць-паўляжыць паэт Сыс. Гучна грудным голасам ён абвяшчае: “Пяшчотны травень! Песня “Сівая ноч”!” Пасля працяглай паўзы зацягваецца: “І зноўку сівая ноч… І толькі ёй давяраю я…” Больш слоў Сыс не ведае. “Глобус, чаму ты не любіш гурт “Пяшчотны травень”, а ў ім працуеш? Чаму я люблю гурт “Пяшчотны травень”, а ў ім не працую!” – “Ты п’еш!” – “Дык і ты п’еш!” – “Чаму табе прапанавалі чытаць вершы на стадыёне, а ты адмовіўся?” – “Прапанавалі, бо, пэўна, ведалі, што адмоўлюся. Дзеля ветлівасці прапанавалі“. – “Каб мне прапанавалі выступаць з “Пяшчотным траўнем”, я б выступаў!” – “Я працую, а ты мне замінаеш…” – “Пайду!” – “Ідзі…” – “І зноўку сівая ноч… І толькі ёй давяраю я…” – грудны голас Сыса гучыць у калідоры. А сапраўды, чаму Сыс не працаваў у гурце “Ласкавы май”? Мусіць ён быў іншы, водар у яго быў іншы. У “Ласкавы май” хлопцы падбіраліся па водару. Наш ці не наш? Вырашалася імгненна. Я не ганаруся тагачасным сваім водарам, бо хлопцы ў “Ласкавам маі” пахлі не ружамі.
07kiepka

(no subject)

Яшчэ адзін пераклад з вершаў Мізгуліна:

Ёсць

У рыбах ёсць нешта змяінае,
У людзях ёсць нешта звярынае,
Нешта разважліва-таннае,
Невызначальна заганнае,
Злоснае і асцярожнае,
Невынішчальна бязбожнае.

Collapse )