December 29th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Віткоўская і кераміка

На святкаванні юбілею мастацкай вучэльні я сядзеў у вялікай тэатральнай залі ды разглядаў публіку. Калі маё вока спынілася на акулярах керамісткі Віткоўскай, святло пачало павольга згасаць. Чаму ніхто не здагадаўся сумясціць два прыстасаванн: прыладу для павольнага згасання святла і машынку для мяккага апускання труны ў крэматорыі? Падумалася. Вядома, я выбачаюся перад Віткоўскай, але самае манументальнае, што можа зрабіць кераміст – урну для праху.