December 23rd, 2007

07kiepka

(no subject)

z Арыстоцель і гняўлівасць

Каб супакоіць ды абразуміць раз’юшанага цара, Арыстоцель напісаў Аляксандру так: “Раздражнёнасць і гняўлівасць павінна накіроўвацца не супроць ніжэйшых, а супроць вышэйшых. Роўных табе няма”. Не буду казаць пра тых, хто крыўдзіць слабейшых ды нікчэмнейшых за сябе, іх не ўратуем. Скажу пра тых, хто скіроўвае неўтаймоўную гняўлівасць на вышэйшых за сябе. Выглядаюць яны гнюсна, нераўнучы – падлалюбівыя гіены побач з ільвом. На мой розум: у спрэчках і змаганнях павінна быць адпаведнасць, мусібыць роўны шанец, як на перамогу так і на паразу. Выказванне Арыстоцеля ў сутнасці сваёй нагадвае нам пра роўнасць, а не пра ніжэйшасць ды вышэйшасць.