December 21st, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 1990. Асташонак і бібліятэка

Пісьменнік Алесь Асташонак ганарыўся сваёй бібліятэкаю. Аднойчы ён мне паказаў уласны і досыць вялікі кнігазбор. Той сапраўды мяне здзівіў, бо ў ім не было ніводнай кнігі цікавай мне.
07kiepka

(no subject)

2007. Валодзя і Валодзя

Схадзіў на святкаванне шасцідзесяцігоддзя мастацкай вучэльні і засмуціўся. Мае таварышы пасівелі і састарэлі. Большасць з іх нічога вартаснага так і не зрабіла за жыццё. Іх не шкада, як не шкада мне сівавусых псеўдалітаратараў, што вылучаюцца нейкімі парламентамі ды камітэтамі на розныя там прэміі. У аднаго з іх я надоечы спытаў: "Як ты?" - "Целяпаюся, як лайно ў пельцы!" Такіх цельпукоў ад літаратуры і мастацтва, мне ні кропелькі не шкада. Шкадую іншых... Мне шкада Валодзю-скульптара, які ўпрыгожвае нашую сталіцу свамі вясёлымі бронзавымі чаландрэкамі. Шкада, бо ад п'янства ягоны твар так раздзьмула, што мочкі вушэй тырчаць з галавы перпендыкулярна. Шкада Валодзю-рэстаўратара, які ахвяраваў жыццё на аднаўленне сабораў, а цяпер трапіў у шпіталь з дыягназам - анемія. Іх шкада, і крыху шкада сябе.