December 17th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 1990 –. Сыс і каньяк

Яму заўсёды было мала выпіўкі. Колькі б яе не было, а яму не хапала. Яму трэба было мераць выпіўку вёдрамі. І ён мог набыць скрыню каньяку і пераліць яго з бутэлек у вядро, і любавацца гэтым вядром, і піць каньяк з вядра ён мог. Таму і выпіўкі з ім мелі заўсёды нечаканы працяг. Тым разам мы выпівалі ў бары дома літаратараў. Мы прапілі ўсе мае і ягоныя грошы. Мы пазычылі гарэлкі ў бармэнаў. Бар зачыніўся. Мы апынуліся на вуліцы. “Паедзем да Мятліцкага!” – сказаў Сыс. “Дванадцаць ночы!” – удакладніў я. “Ну і што? У Мятліцкага заўсёды ёсць каньяк!” – “Ноч!” – “Паэты могуць прыйсці да паэта і ў гадзіну ночы, а ў Мятліцкага заўсёды ёсць каньяк. Ён запаслівы…” Мы паехалі праз увесь горад. Мы пабудзілі Мятліцкага. Каньяк у яго сапраўды знайшоўся. Мы пілі каньяк да раніцы. Мятліцкі часам мне нагадваў, як я з Сысам цэлую ноч піў ягоны каньяк. Сумленне мяне зусім не грызла за тую п’яную ноч. Нават калі Анатоль Сыс памёр, і я застаўся адзін, які вінен Мятліцкаму за той каньяк, мяне сумленне не турбавала. Безтурботна я зайшоў у краму, лёгка купіў бутэльку каньяку і занёс Мятліцкаму. Ён паспрабаваў быў аднеквацца, але я сказаў: “Паэт паэту можа падараваць бутэльку каньку? Можа! І не трэба ля-ля…”
07kiepka

(no subject)

Z 1982. Халамаў і душа

Сяргей Халамаў маляваў карціну "Дэмагог" і пісаў таемны трактат пра душу. Ён настойваў на тым, што ў душы няма рота. Я не спрачаўся з Халамавым. Я ведаў - душа спявае.