December 13th, 2007

07kiepka

(no subject)

Партрэты паэтаў

У мяне ў працоўным кабінеце вісіць партрэт Якуба Калоса і фотаздымак Янкі Купалы. Гледзячы на іх я згадаў: што ў кабінеце Караткевіча вісеў вялікі партрэт Кастуся Каліноўскага, над працоўным месцам Сяргея Дубаўца змяшчаўся партрэт рэдактара Ўласава, у бацькавым кабінеце была фотакартка Дубоўкі, у жончынай студыі сумна ўсміхаецца напісны мною для яе Гіём Апалінэр, у брата на кніжнай паліцы стаіць партрэт нашага бацькі – Вячаслава Адамчыка, у пакоі Анатоля Сыса вісеў партрэт Максіма Багдановіча, а ў кабінеце Янкі Брыля быў Леў Талстой, Ала Сямонава любіць партрэт Міхася Стральцова… Цікава, якія партрэты пісьменнікаў ёсць у іншых людзей? Ці ёсць партрэт паэта ў тваім пакоі?