December 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Анатоль Т. і бітвы

Ён піша кнігі па гісторыі вайны. Пры сустрэчах Анатоль, як апантаны, пачынае радыйным голасам гучна распавядаць пра перамогі і паразы самых розных палкаводцаў. Ён гаворыць так, нібыта сам удзельнічаў у тых чалавеказабойчых падзеях. Раней мяне раздражнялі тырады Анатоля Т.. Цяперака, пабачыўшы гісторыка, я ўяўляю сабе бойку лапіфаў з кентаўрамі і прыязна ўсміхаюся.
07kiepka

(no subject)

2007. Жонка і валіза

Жонка прыляцела з Францыі, я вярнуўся з працы. У вітальні, каля самага ходніка стаяла вялізная дарожная валіза. Я пераскочыў праз валізу. “Чаму яна тут стаіць?” – “А гэта не мая сумка. Так спяшалася дамоў, так хацела цябе ўбачыць, што схапіла чужую валізу. Праўда яна падобная да нашай?” – “Што ў ёй?” – “Ты не паверыш… Там мужчынскія апранахі і французскія раманы. Хочаш паглядзець?” – “Не!” – “Ты паглядзі…” Жонка адчыніла чужую валізу і дастала дзве кнігі. “І што? Твая валіза ў француза?” – “Мая сумка ў арэпорце. Зараз давядзецца ехаць…” Жонка з чужой валізаю з’ехала ў аэрапорт, я сеў вячэраць адзін.