December 10th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Тата і апавяданні

Тата расказваў, што ў маладосці ён вырашыў напісаць 100 апавяданняў. “Калі хоць бы адно з сотні надрукуюць, буду пісьменнікам!” – казаў ён. Сваё першае апавяданне тата паслаў у беластоцкі тыднёвік “Ніва”, і за гэта яго выключылі з універсітэту. “Студэнт, які вучыцца ў СССР, не павінен слаць лісты ў Польшчу,” – такое было тлумачэнне. Другое татава апавяданне згубіў Максім Танк. Здавалася, трэба скарыцца і кінуць пісаць, але бацька верыў у сябе, і ягоныя ўнукі вывучалі татавы апавяданні ў школе. У мяне было крыху інакш. Я задумаў напісаць 10 апавяданняў, каб стаць літаратарам, Маё першае апавяданне называлася “Слон”, а надрукавала яго Рая Баравікова 11 верасня.

P. S.
11 вервсня маці ўбачыла ў тэлевізары руйнаванне Амерыкі. Яна падхапілася з канапы і пабегла па кватэры, каб падзяліцца з мужам жудаснай навіною. Яе так узрушыла ўбачанае, што яна нават забылася пра татаву смерць.