December 7th, 2007

07kiepka

(no subject)

36.45 КБ

Дачка Ядзя даслала мне такі партрэт мамы.
Так сягоння бачыць мая дачка маю жонку, якая разгульвае па Версалю.
07kiepka

(no subject)

2007. Андрусь і непрыстойная прапанова

Як каму, а мне дык нерыстойныя прапановы сыплюцца з усіх бакоў. Чамусці, людзям падаецца, што я не адмоўлюся і абавязкова выканую іх малапрыстойную просьбу – папрацую бясплатна ці дапамагу фінансава. Большая частка непрыстойных прапаноў звязана з беларускай справаю. “Ты ж мусіш дапамагчы ў нашым змаганні за лепшую долю Радзімы…” Дапамагаю… Не, цяпер я скажу інакш. Дапамагаў. Так вырашыў, бо зазвычай высвятляецца, што самі прапанавальшчыкі фінансавай непрыстойнасці някепска зарабілі на беларускай справе, і кватэры яны пакуплялі і дамы сабе папастаўлялі. Асуджаць я іх не асуджаю, зараблялі, як маглі. Толькі я сам больш не прымаю непрыстойныя прапановы. І не прымаю іх з пэўнага моманту… Музыка-фалькларыст Андрусь сказаў такое: “Ты даеш літаратурную прэмію, а вартасць яе 111 еўра, гэта проста прыніжае беларускую літаратуру. Каб ты даваў 1000, от гэта была б прэмія…” – “Андрусь, зрабі сваю прэмію і давай 1000”. – “У мяне няма 1000, а ў цябе ёсць, і ты мог бы даваць такую прэмію”. – “Андрусь, а ў цябе ёсць 111 еўра? Можаш не адказваць. У цябе дакладна ёсць 111 еўра, толькі ты нават 11 еўра шкадуеш на дапамогу беларускай літаратуры і культуры, ты ўвесь час спрабуеш адарваць ад гэтай культуры 1000 еўра і з’есці іх. Таму твая прапанова непрыстойная і выконваць яе не буду. Разумеш?” – “Не разумею!” – шчыра прызнаўся Андрусь, бо ён, як лічыў, так і працягвае лічыць сябе прыстойным чалавекам.