December 6th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Касірка і еўра

Хутка Каляды, трэба будзе з’ездзіць у аб’яднаную Еўропу. А каб з’ездзіць з Еўропы неаб’яднанай ды ў аб’яднаную, варта грошы канвертнуць. Заходжу ў банк, замаўляю 1000 еўрыкаў, аддаю белрублі, і тут гасне святло. Вокны ў банку вялікія, але кампутары павіслі. Касірка вяртае рублі. “Вы мне еўра дайце…” – “Без чэка не магу!” – “Чэк пазней праб’ецё”. – “А раптам вы – інспектар!” – “Я-я-яаааа?” – “А што? Паглядзіце на сябе, паглядзіце… Апрануты вы прадстаўніча, кашуля белая, паголены акуратна… Так і павінен выглядаць падатковы інспектар…” – “Не інспектар я і не кантралёр, а беларускі пісьменнік…” – “Не ма-гу! З’явіцца свяло, заходзце, і ўсё паменяем…” Я выйшаў з банку на пляц, пасярод якога на галоўную ёлку краіны рабочыя чаплялі пацеркі з лямпачак. Каляды хутка, і Новы год.
07kiepka

дом

2007. Вольга і кепка

Вольга падарыла маёй жонцы кепку, сказаўшы: “У твайго мужа ёсць выдатная кепка, цяпер і ў цябе будзе ангельская кепачка…” Жонка кепак не носіць. А я надзеў новую кепку і хаджу па кватэры, і мне добра, мне так добра, што я ажно падумаў… Ці не яўрэй я? Зазірнуў у люстэрка… Не! У гэтай кепачцы я падобны да італьянца, і не проста да італьянца, а да рымскага італьянца. Усё правільна. І прозвішча ў маёй маці рымскае – Глобус.