December 4th, 2007

07kiepka

(no subject)

z Напалеон і Латыголь

Школьны настаўнік Карпейчык праехаў на ровары па старой беларускай дарозе ад Беразіно да Маладэчна. Ён выбраў гэткі маршрут бо ім, у свой час, з Масквы ў Парыж вяртаўся Напалеон. У мястэчку Латыголь ваяр спыніўся. Напалеонаўскі маршал Мюрат у мемуарах згадвае Латыголь, бо тамака сцягі найвялікшай арміі здымаліся з дрэўкаў, а дрэўкі закопваліся ў балоцістую беларускую зямлю. З якім непрыхаваным захапленнем настаўнік распавядаў пра авангард і ар’ергард напалеонаўскага войска! Я ажно заслухаўся, бо і сам быў у той Латыголі, вакол якой і дагэтуль ляжаць пракаветныя лясы поўныя гадзюкаў. Схамянуўшыся, я падумаў, што мяне ўсё ж мала цікавяць уланы і драгуны, якія скарылі Маскву. Мне значна прыемней згадаць Латыголь з іншай нагоды, бо менавіта там я злюбіўся са сваёй першай жанчынаю, якая, між іншым, насіла французскае імя – Жана.