November 30th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Пятровіч і меркі

Журналіст Пятровіч, разважаючы пра літаратуру, любіць устаўляць слова “планка”. Складаецца такое ўражанне, што ў яго і сапраўды ёсць лінейка для вымярэння высокага і нізкага ўзроўню ў мастацтве і літаратуры. Толькі ўсім ясна: няма ў Барыса Пятровіча ніякай планкі і літаратурныя творы ён выбірае для друкавання ў часопісе “Дзеяслоў” сыходзячы з палітканьюнктурных меркаванняў. Ну хто з журналістаў бязгрэшны? Толькі я тут пра іншае скажу… Калі чалавек любіць планкі і хоча мець дакладнасць у вызначэннях, чаму не пайсці яму насустрач. Аднойчы я назваў Барыса Пятровіча сваім паплечнікам, падумаў і зразумеў памылку. Які ён мне паплечнік? Што нас лучыць акрамя пакалення? Нічога. Пятровіч не паплечнік мне, ён мне - пакаленнік.