November 28th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Тамара і святло

Толькі я пасадзіў аголеную натуршчыцу Тамару на крэсла, толькі правёў першую лінію фламастарам на паперы, як у студыі згасла святло. Быў я мастаком, а Тома – натуршчыцаю, а без святла яна стала голай жанчынаю, а я стаў мужчынаю, якому трэба выбраць – або спакушаць жанчыну, або чыніць святло. Я запаліў свечку і пайшоў на лесвічную пляцоўку да элекрашчытка, там ужо сабраліся суседзі. На калідоры святло гарэла ярка, як ніколі. Cуседзі са здзіўленнем глядзелі ў студыю, дзе на крэсле сядзела цалкам голая жанчына. Я прычыніў дзверы і пацікавіўся, ці хто выклікаў аварыйнікаў. Суседка сказала, што зараз пойдзе і пазвоніць. Я вярнуўся да Томы. Сядзець у цемрадзі з аголенай жанчынаю і чакаць аварыйнікаў, мне не хацелася і я адпусціў натуршчыцу, а сам пайшоў дадому вячэраць. (Зараз пішу гэты тэкст, а святло зноў згасла. Давядзецца згортва…) Павячэраўшы, я вырашыў вярнуцца ў студыю і правільна зрабіў, бо ў прыбіральні і над плітою гарэлі лямпачкі. Ну як ты ў цемрадзі іх ўсе павыключаеш, калі пабач з табою ў дрогкім святле свечкі спрабуе апрануцца маладое і безумоўна спакуслівае цела. Добра, праехалі… (Бляха-скруха! Ну што за дурбальсва з гэтым святлом? Зноўку прапа…) Я пачаў працаваць, і мне зрабілася горача. Калі мяне захопліва працоўны азарт, мне досыць часта робіцца горача, і я разшпільваюся і распранаюся. Я намаляваў сваё старое крэсла без натуршчыцы, супакоіўся і пайшоў дамоў. Па дарозе сустрэў свайго прыяцеля Юзіка – Язэпа Янушкевіча. Расказаў яму пра натуршчыцу і згаслае святло. А ён на мяне так дзіўна глядзеў і некалькі разоў перапытваў: ці не было ў мяне чаго з натуршчыцаю. Ну ясна ж, што не было. Чаго, скажы, перапытваць? А пра перапытванні я зразумеў толькі дома, калі пабачыў, што прарэх у маіх джынсах незашпілены.
07kiepka

(no subject)

37.81 КБ

Адам Глобус "Тэксты" 2000 год.
Выдавецтва АСТ, Масква. ISBN-5-17-001749-9

У зборнік сабраны кнігі:
Парк, Адзінота на сдадыёне, Смерць-мужчына,
Скрыжаванне, Дамавікамерон, Толькі не гавары маёй маме,
Круглы год, Койданава, Новы дамавікамерон, Post Scriptum.
07kiepka

(no subject)

37.19 КБ

Адам Глобус "Літары" 2006 год.
Выдавецтва ХАРВЕСТ, Мінск. 985-13-5411-2

У зборнік сабраны кнігі:
Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы,
Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны,
Дамавікамерон miencki, Літаральнік