November 27th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Пятровіч і палова галавы

Можна ўзяць і адрэзаць палову галавы. Ну не падабаецца чалавеку верхняя палова ягонай уласнай галавы, ён бярэ і адразае яе. Ніжняя палова, якая ніжэй броваў, яго цалкам задавальняе. Можна сказаць, што ён любіць сваю ніжнюю палову з тварком, а верхнюю ненавідзіць, бо яна аблысела. Так, нікога не пытаючыся, узяла і скінула валасы. Быў чалавек малады і валасаты, а тут увобмільг стаў лысы і стары. Застаецца толькі рэзаць? Гэты рэжа свае фатакарткі. Адразае верхнюю частку, пакідае адзін тварок і думае, што ніхто той хітрык не заўважыць. Ніхто б і не заўважыў, каб ён рэзаў толькі сваю галаву, а ён пачаў чужыя галовы шастаць напапалам. Так склалася, што ён і маю галаву парэзаў. Можа каму і ўсё роўна – рэжуць ягоную галаву напапалам ці не рэжуць. А мне ж цікава… Пятровіча я ведаю даўно, можна сказаць: мы паплечнікі ў змаганні за лепшую долю нашай шматпакутнай бацькаўшчыны. Мы на столькіх мітынгах прастаялі поруч, мы на столькіх шэсцях пракрочылі поплеч, што не злічыш, не згадаеш, не запомніш. Канешне, калі Барысу Пятровічу даручалі рабіць літаратурны часопіс, я супраць не выступаў, я нават дапамагаў яму, як мог і як разумеў. Пятровіч часопіс зрабіў, а ў ім паўсюль парэзаныя галовы. Непарадак! Я думаю пра парадак; астатнім, напэўна, пофіг, што і чаму адбываецца з іх галовамі. Яны не задумваюцца пра вынікі ды прычыны. А я пабачыў, падумаў і вырашыў, што нават калі ты сам лысы і вусаты, гэта не дае табе права рэзаць чужыя галовы. Нават здымкі з чужымі галовамі ты не маеш права рэзаць напалам, калі прычына ляжыць не ў канцэптуальным кампазіцыйным падыходзе, а на ўласнай лысіне.
07kiepka

(no subject)

36.95 КБ

Адам Глёбус "Круглы год" 1996 год.
Выдавецтва ЛІТАРАТУРА, Mенск. ISBN-985-437-078-Х

Кніга ўваходзіла ў зборнік "Хоку беларускіх паэтаў"