November 23rd, 2007

07kiepka

(no subject)

36.74 КБ

Адам Глобус "Смерць-мужчына" !992 год.
Выдавeцтва БЕЛАРУСКІ ДОМ ДРУКУ, Мінск.
Бібліятэка часопіса "Маладосць" 5 (47).
07kiepka

(no subject)

2007. Прадавачка і жывапіс

Халадэча. Снег з дажджом. Зайшоў у мастацкі салон пагрэцца, ну і карцінкі прадажных мастачкоў глянуць. Пахадзіў, пасмяяўся з тутэйшых пэцкуляў ды з іхніх натужлівых спробаў спадабацца крэдытаздатным пакупніцам і вырашыў набыць два чыстых палатна. "Што будзеце пісаць?" - пацікавілася вялатварая прадавачка. "Партрэты. Напішу жонку і дачку". - "Да Новага года паспееце?" - "Паспею, бо партрэт дачкі гэта ж - партрэт жонкі ў маладыя гады".