November 21st, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Света і рабаўнікі

Маскоўскія ды менскія ўладальнікі прыгарадных катэджаў любяць пагаварыць пра напады рабаўнікоў. Апошнім часам банды добра абучаных і прафесійна падрыхтаваных злодзеяў здзяйсняюць напады досыць часта. Бяда. А падзяліцца сваёю бядою з іншымі – справа карысная. Света расказала мне, як на яе падмаскоўны дом наляцелі рабаўнікі. Яны звязалі і збілі ўсіх: Свету, яе дачку і зяця, нават пяцігадовага ўнука не пашкадавалі, абыйшліся з ім, як з дарослымі. Бандыты забралі з катэджа ўсё, што маглі панесці, пагрузілі нарабаванае на зяцеву машыну і з’ехалі. “Добра, што нікога не забілі!” – самасуцяшалася Света. Сапраўды, маглі б і пазабіваць. А яшчэ ў аповедзе пра напад мяне здзівіла адна дэталь; усе рабаўнікі, звяртаючыся да саўдзельнікаў, называлі іх Вася. Яны ўсе былі Васі. Такі цяпер у рабаўнікоў стыль – васючызм.