November 19th, 2007

07kiepka

(no subject)

Кіно і гледачы

Амбасада Ізраіля запрасіла на паказ мастацкай кінастужкі. Схадзіў. Фільм пра яўрэскага спецагента, які не змог забіць старога нямецкага ката, мне зусім не спадабаўся. Жонка спецагента атруцілася, з-за гэтага агент страціў сваю здольнасць “апярэджваць Бога” – забіваць. Вось так. Але чаму атруцілася жонка? У перадсмяротнай запісачцы, яна сказала, што больш не можа глядзець на забойствы свайго мужа, а таму пакідае гэты свет. Насамрэч, рэжысёру са сцэнарыстам трэба было каб агент страціў форму, і яны нічога лепшага не прыдумалі за атручванне ягонай жонкі. Каб кат не застаўся без пакарання, яму прыдумалі ўнука гея, які і задушыў свайго дзеда. Такая драма з лагоднай канцоўкаю, калі яўрэйскі спецагент сыходзіць у адстаўку, жэніцца на ўнучцы нямецкага ката, і ў іх нараджаецца сын. Зрэшты, кіно як кіно. А чаго я хацеў? Хацеў на публіку ў зале адным вокам зірнуць. Прыстойная публіка, значна лепшая за фільм, які ёй прапанавалі паглядзець.