November 12th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Жонка і тэлесюжэт

Зняўся для перадачы на тэлеканал “Лад”. Расказваў, як я пражыў з адной і той жа жонкаю 25 гадоў, і як мы сварыліся, калі зашмат выпівалі. Пэўна, пра сваркі ды крыкі не пакажуць, а застанецца прэсны аповяд, як мы разам любім і робім кнігі.
07kiepka

(no subject)

37.45 КБ
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Пустынкі - праваслаўны манастыр, адзін кіламетар ад мяжы з Расеяю. 1980 год.
07kiepka

(no subject)

Z Колас і фатаграфаванне

Зфатаграфаваўся я для “ЖЖ” – жаночага часопіса. Фатаграфаваў мяне Слава Поталах. Яму хацелася зрабіць містычны партрэт. Чаму містычны? Так яму бачылася. Мая справа была пазіраваць. Трэба дэманізацыя? Рабі. Зажадалася містычнасці. Каліласка. Слава рабіў здымкі, а я згадваў верш Коласа:

Калі на з’ездзе ці на сходзе
К табе фатограф не ідзе,
Дык так і ведай: ты не ў модзе,
І не патрэбен ты нідзе,
І думай, браце, аб бядзе.

Такі верш напісаў наш Колас у 1938 годзе. Тады гэта было страшна, і актуальна, і містычна, а цяперака, калі якая фотаграфіня адварочвае ад мяне службовы аб’ектыў, дык я толькі радуюся, што маіх кепскіх і справаздачных здымкаў будзе крыху паменей.