November 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z Дарвін і эвалюцыя

Мяне не столькі цікавіла сама тэорыя эвалюцыі сэра Дарвіна, колькі момант адкрыцця гэтай тэорыі. Усе ведаюць: як Ньютону падаў на галаву яблык, як Архімед, выскокваючы з ванны, крычаў “эўрыка”, як моцна піў Мяндзялеяў… А Дарвін? Як ён убачыў выпаўзанне рыбіны на бераг і пераўтварэнне трытона ў яшчарку? Загадка. Дарвін штотыдзень наведваўся ў царкву. Мо якраз у царкве ён і сутыкнуўся з азарэннем ды зрабіў адкрыццё? Напрыклад: сэр Дарвін пачуў гісторыю, як Бог скінуў з нябёсаў ганарыстага анёла… Непакорлівы анёл грымнуўся аб глебу, крылы ў яго і паадвальваліся. І аброс анёл поўсцю, і вырас у анёла хвост, і з’явіліся на анёльскай галаве рогі, і стаў анёл чортам. Калі так, тады робіцца зразумелым, чаму царкоўныя людзі так не любяць сэра Дарвіна, бо па ягонай тэорыі чорт стаіць на вышэйшай прыступцы эвалюцыйнага развіцця чым анёл. У анёла крылы, а ў чорта і рогі гладкія, і поўсць калматая, і магутныя капыты.