November 8th, 2007

07kiepka

(no subject)

z АВС літаратуры

Зрабіцца літаратарам дастаткова проста, бо трэба мець усяго дзве рэчы: уласную гісторыю і ўменне пісаць. Што можа быць прасцей?.. Толькі шмат у каго нічога не атрымліваецца. Возьмем спадара А., у яго ёсць гісторыя з рэвалюцыяй, турмою і ўцёкамі ў эміграцыю, але выкласці сваю гісторыю ён не можа, піша-піша і ніяк не напіша. А. – не літаратар. Глянем на таварыша Б., у якога выдатна атрымліваюцца складана-залежныя сказы, а гісторыі пшык, дый светагляд ягоны вузенькі, як карэнчык графаманскага зборнічка выдадзенага саматугам. Б. – не пісьменнік. А здавалася ж, усё так проста і ясна.