October 31st, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Сурыа і палітэканоміка

Мастакі ніколі не грэбавалі размовамі пра грошы. Бо талент, калі доўга не разважаць, гэта і ёсць грошы. Таму я і чытаў эсэ Мішэля Сурыа (Mishel Surya) “Грошы Руйнаванне палітыкі”, дзе ён заўважае: “Няма такой палітыкі, над якой не ўзялі верх грошы, бо няма палітыкі, у якой грошы не вырашалі б усё чыста. Грошы да такой ступені ўсё вырашаюць, што няма больш палітыкі, нават палітыкі грошаў”. Мая цікавасць да палітыкі значна меншая чым цікавасць да грошаў і мастацтва. Але падобныя развагі я шматкроць чую ад мастакоў: “Няма такога мастацтва, над якім не ўзялі верх грошы…” І можна было б пайсці за Сурыа напісаць тэкст “Грошы Руйнаванне мастацтва” ці “Грошы Руйнаванне літаратуры”. Толькі мастацтва існуе, будуецца і разбудоўваецца. Мастакі-графітысты, як і літаратары-блогеры, яшчэ раз давялі ўсяму свету, што было ёсць і будзе незалежная мастацкая рэальнасць, дзе грошы адыгрываюць зусім мізэрную ролю. Што да палітыкі, дык не Сурыа заўважыў, што палітыка – канцэнтраваная эканоміка. Было б дзіўна, каб у палітыку ішлі людзі недасведчаныя ў экамічных пытаннях. Таму прафесійнай палітыкай, збольшага і займаюцца домакіраўнікі-матэрыялісты, якія добра ведаюць кошты на цэглу, хлеб і віно, і якія не абяцаюць людзям зніжэнне коштаў у загробным царстве.