October 30th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2006. Лышчык і замова

Да скульптара Лышчыка ў майстэрню прывялі патэнцыйнага замоўцу. Той не стаў валэндацца і расказаў што трэба зрабіць: “Катэдж у мяне прасторны. Каля каміна ніша ёсць, у нішу паставім скульптуру, бронзавую. Грошы не маюць значэння. Грошы маюць значэнне, але на скульптуру ў мяне бабла хопіць і яшчэ крыху застанецца на піва. Да справы… Зробіш дзяўчыну, худзенькую і стрункую, ну разумееш, а твар – мая Натаха. Жонка ў мяне – Натаха, яна не стрункая, але твар у яе нармальны. Твар бяром у Натахі, я фотку дам. Праваруч ад Натахі будзе куст, а з-за куста хай тыгар выскоквае, здаравенны такі тыгар стаіць на задніх лапах, а пашча разяўленая, а ў пашчы іклы ваструшчыя. Леваруч ад Натахі – стаю я, да поясу голы, як Тарзан. У руцэ я сціскаю турэцкую шаблю, крывую. Твар у мяне мужны, як у таго самага Тарзана. Глядзі сюды…” Замоўца паказаў Лышчыку патрэбны твар. Скульптар прыкусіў язык, але стрымаўся і не ўсміхнуўся нават. За прыкушаны язык, Лышчык атрымаў замову, адліў Натаху ды Тарзанам з бронзы, так і зарабіў 25000 даляраў.