October 29th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2003. Нацэўскі і карціна

Нацэўскі жыве з таго што выдзёўбвае літары на плітах. Часам яму замаўляюць і партрэты нябожчыкаў. Замоваў хапае, грошы ёсць і на хлеб і на гарэлку, але Нацэўскаму карціць быць жывапісцам. Жаданне пэцкаць палотны пераследуе яго. Калі тое жаданне робіцца нясцерпным, Нацэўскі піша карціну. Так і жыве. Бывае, што ён заходзіць да мяне і за кубкам гарбаты дзеліцца сваімі творчымі планамі: “Буду пісаць карціну: ляжыць залаціста-жоўтае поле, на ім стаяць невялічкія снапкі, а над снапкамі неба вісіць лёгкае такое, такое дзіцяча-блакітнае. Палатно невялікае. Рама залатая. Каціна ўвесь час сніцца. Пераследуе яна мяне. Пакуль не папішу, не супакоюся. А як табе задума?” – “Бачыў я такую карціну сто разоў. Яна ж на этыкетцы гарэлкі “Пшанічная” намалёвана…”