October 24th, 2007

07kiepka

(no subject)

Розныя пальчаткі

Сябра паведаміў навіну: на праспекце Незалежнасці ён знайшоў скураную мужчынскую пальчатку. Яна выглядала на новую, таму мой таварыш і вырашыў прымераць яе. Калі ён амаль нацягнуў яе на сваю руку, тады і пабачыў, што Чорную пальчатку пашылі на руку з чатырма пальцамі. Навіна распавядалася, калі мы ўдвох пілі каву ў саюздрукаўскім кафэ “Глобус”, а выйшоўшы з яго, каля галоўпаштамта мы пабачылі на зямлі Ружовую пальчатку. На шэрым ходніку ляжала новая жаночая пальчатка, якую пашылі для чалавека з шасцю пальцамі.