October 20th, 2007

2007

(no subject)

2007. Данцыг і крэсла

У букіністычнай краме павітаўся з мастаком Данцыгам. Ён сядзеў на крэсле і гартаў альбом. У твары Мая Данцыга не было ніводнай крывінкі. Колькі я хаджу ў гэтую краму, ніводнага разу не бачыў каб пакупніку прадавачкі вынеслі крэсла. А тут вынеслі, бо Данцыг глядзеў на наш свет зусім не так, як гэта робяць жывыя. Варта было спытаць у Мая Данцыга пра іншы свет, але я пасаромеўся, бо паспадзяваўся на наступную сустрэчу, як робяць усе жывыя.